Полаччына: Меней ведаеш - лепей спіш

2010 2010-09-22T14:38:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/atha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйныя сайты гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў Полацкага рэгіёна не спяшаюцца азнаямляць жыхароў з інфармацыяй пра хуткія выбары прэзідэнта.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” прагледзелі восем рэгіянальных сайтаў. Толькі на адным з іх, сайце Ушацкага райвыканкама,  з’явіўся спецыяльны тэматычны баннер “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Астатнія размясцілі афіцыйную інфармацыю БЕЛТА пра абвяшчэнне выбараў, рэгістрацыю ініцыятыўных групаў і тэрміны  збору подпісаў. Аднак гэтая інфармацыя патрабуе спецыяльнага пошуку, таму што паўсюль яна патрапіла ў агульную рубрыку “Навіны рэспублікі”, якая штодзённа абнаўляецца. На сайце Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта не ўдалося адшукаць увогуле ніводнага артыкула, прысвечанага тэме хуткіх прэзідэнцкіх выбараў.

Цікава, што ні на адным з вышэйзгаданых сайтаў няма ніякіх матэрыялаў, што да 26 верасня грамадзянам можна вылучыць сваіх прадстаўнікоў у адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international