Маладэчна: Спісы яшчэ не закрытыя

2010 2010-09-22T10:39:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dokyment.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне падсумоўваюцца спісы ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў. Але ўжо відаць, што выбарчая кампанія ў горадзе будзе праходзіць даволі актыўна.

На дадзены момант вядома, што ў Маладэчне ёсць прадстаўнікі ініцыятыўных групаў шасці апазіцыйных лідэраў: Алеся Міхалевіча, Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва, Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева і Юрыя Глушакова.

Па звестках на сённяшні дзень, самыя шматлікія ў Маладэчне каманды, каля 20 чалавек, – у Саннікава ды Міхалевіча. Іх прадстаўнікі – пераважна маладыя людзі да 35 гадоў.

У Алеся Міхалевіча сярод усіх вышэйназваных кандыдатаў найбольш вытрыманы “гендэрны баланс”: палова яго ініцыятыўнай групы -  жанчыны.

Крыху меншыя па колькасьці ініцыятыўныя групы Яраслава Раманчука і Рыгора Кастусёва.  Яны складаюцца ў асноўным з сябраў мясцовых аддзяленняў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ адпаведна.

Паводле прафесійнага складу ўсе гэтыя каманды вельмі разнастайныя. У іх уваходзяць прадстаўнікі бізнесу, творчай інтэлігенцыі, студэнты і працоўныя.

Пакуль толькі пару маладэчанцаў дакладна падцьвердзілі свой намер збіраць подпісы за Ўладзіміра Някляева і Юрыя Глушакова.

Што да астатніх апазіцыйных кандыдатаў, малаверагодна, што ў Маладэчне з’явяцца іхнія актыўныя групы падтрымкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international