viasna on patreon

На Гарадзеншчыне пакаралі зборшчыка подпісаў Генадзя Радзецкага

2006 2006-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэцяга лютага судзьдзя Сьвіслачскага раённага суду Аўсейчык Марына Іванаўна пакарала кіраўніка Сьвіслачскай філіі БНФ Генадзя Радзецкага штрафам ў памеры пяць базавых велічыняў.
Мясцовага актывіста абвінавацілі ў правапарушэньні часткі 3 артыкула 167 КаАП за датэрміновую агітацыю.
“Я проста зьбіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча ля ўвахода на мясцовы рынак і нікога ні ў чым не агітаваў, – сьцьвярджае Генадзь Радзецкі. – У мяне была шыльда з партрэтам нашага кандыдата і зьвесткі яго аўтабіяграфіі. Але суд надпісы “У вас зьявілася надзея” і “У вас зьявіўся выбар” расцаніў як агітацыю за Мілінкевіча, хоць нідзе не было напісана “У вас зьявілася надзея на Мілінкевіча”. Яшчэ суд спасылаўся на інфармацыйныя матэрыялы пра Кангрэс Дэмакратычных Сілаў, якія былі на шыльдзе. Але ж гэта проста інфармацыя, пра якую пісалі паўсюдна ў прэсе і нават сам Лукашэнка гаварыў пра тое на дзяржаўнай тэлевізіі. Такім чынам, за вушы можна падвесьці пад артыкул кожнае слова”.
Генадзь Радзецкі ня згодны з рашэньнем суду і зьбіраецца яго абскардзіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства