У сьпісе затрыманых – будучы кандыдат у прэзідэнты Беларусі

2010 2010-09-21T20:23:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jazepa-kasciol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёняшняя акцыя ў абарону касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бернардынак прайшла па звыкламу сцэнару: перад пачаткам акцыі пераапранутыя амапаўцы затрымлівалі на падыходзе знаёмых ужо ў твар актывістаў. Іх размясьцілі ў трох аўтобусах, якія стаялі паасобку адзін ад аднаго.

Сярод затрыманых:

Віталь Рымашэўскі,

Павал Севярынец,

Кастуль Шыталь,

Уладзь Яроменак,

Мікола Дземідзенка,

Зміцер Каспяровіч,

Франак Вячорка,

Наста Мурашка.

Іх адвезлі ў накірунку  РУУСа Цэнтральнага раёна Менска. Касьпяровіча, Дземідзенку і Яроменку адвезлі да Нацыянальнай бібліятэкі і адпусьцілі.

Падаецца, што беларускім спецслужбоўцам няма больш чым займацца, як паляваць на ўласных грамадзян, якія намагаюцца аднаго толькі – зьберагчы духоўную сьвятыню, якую бяздарныя чынушы мараць перабудаваць у гатэлік для турыстаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international