Апазіцыянера не ўзялі ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі

2010 2010-09-21T20:16:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Партыі БНФ з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша  вырашыў не толькі ўвайсці ў ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў кандыдаты ад сваёй партыі  Рыгора Кастусёва, але і збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

Аб сваім жаданні  ён загадзя паведаміў у Бярозаўскі райвыканкам. Але калі 21 верасня пацікавіўся, ці ўключылі яго ў ініцыятыўную групу,  атрымаў адмоўны адказ. Сахарушы паведамілі, што спіс ініцыятыўнай групы ўжо складзены і накіраваны ў вобласць.

Анатоль Сахаруша вырашыў звярнуцца на прэзідэнцкі сайт са скаргай за адмову.

Ён сцвярджае, што меў намер абсалютна сумленна збіраць подпісы за Лукашэнку, каб асабіста пераканацца, ці сапраўды дзеючы прэзідэнт карыстаецца высокай папулярнасцю сярод насельніцтва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international