Баранавічы: Праваабаронцы прадбачліва звярнуліся ў гарвыканкам

2010 2010-09-21T19:58:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranaviczy-harvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 21 верасня, праваабаронцы Карней Пятровіч, Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца накіравалі заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам. У заяве гаворыцца, што ў адпаведнасці з каляндарным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта РБ з 24 верасня мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы сваім рашэннем павіны вызначыць месцы, дзе забаронена пікетаванне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты.

Заяўнікі паведамілі, што аналіз папярэдняга аналагічнага рашэння, якое прымалася выканкамам падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26 склікання, дае ім падставы для высновы, што гэтым рашэннем значна абмяжоўвалася адно з важнейшых правоў асобы – права свабодна выбіраць і быць абраным у дзяржаўныя органы, замацаванае арт.38 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Справа ў тым, што пунктам 2 рашэння гарвыканкама, надрукаванага ў газеце “Наш край” ад 11 сакавіка 2010г., у горадзе быў фактычна ліквідаваны такі шлях вылучэння кандыдатаў у дэпутаты як збор подпісаў. Сваім рашэннем выканкам не пакінуў у горадзе ні аднаго месца, дзе можна было б арганізаваць пікет для збору подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне таго ці іншага грамадзяніна кандыдатам у дэпутаты. Паўсюль тыя аб`екты, дзе правядзенне пікетаў забаронена – то прыпынак грамадскага транспарту, то прадпрыемства гандлю, то школа, дзіцячы садок, паліклініка, то іншы аб`ект жыццядзейнасці насельніцтва. Як след – права грамадзяніна вылучыцца кандыдатам у дэпутаты праз збор подпісаў выбаршчыкаў, калі ўвогуле і не ліквідоўвалася, то ў значнай ступені абмяжоўвалася.

Таму праваабаронцы Карней Пятровіч, Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца заклікаюць гарадскую ўладу прыняць усе неабходныя захады дзеля таго, каб права грамадзян свабодна выбіраць, элементам чаго з`яўляецца права свабодна збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты, было рэалізавана на тэрыторыі горада ў поўным аб`ёме.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international