Абвінавачваньне прад’яўлена аднаму з затрыманых актывістаў моладзёвай арганізацыі – Артуру Фінькевічу

2006 2006-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты арганізацыі “Малады Фронт” Артур Фінькевіч і Аляксей Янушэўскі, затрыманыя міліцыяй Першамайскага раёну ўвечары 31 студзеня па падазрэньню ў нанясеньні графіці “Мы хочем новага!” і “Достал!” на будынках дамоў, сёньня чарговы раз былі дапытаныя. У адносінах да іх міліцыя Першамайскага раёну Менску распачала крымінальную справу паводле артыкула “хуліганства”.

Пакуль хлопцы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, у іх дома зрабілі ператрус і апісалі ўсю маёмасьць.

Сёньня ў 23 гадзіны заканчваецц трохдзённы тэрмін утрыманьня без прад’яўленьня абвінавачваньня. Напярэдадні намесьнік кіраўніка сьледчага аддзелу Першамайскага РУУС Аляксандр Глушчук не выключаў магчымасць таго, што крымінальную справу могуць перакваліфікаваць паводле іншага артыкулу – псаваньне дзяржаўнай маёмасьці. Аднак Артуру Фінькевічу прад’явілі абвінавачваньне па ч.2 арт. 339 КК РБ (злоснае хуліганства) і ўзялі пад варту. У бліжэйшы час ён будзе пераведзены са сьледчага ізалятара ў СІЗА. Варта нагадаць, што па дадзенаму артыкулу максімальная санкцыя – да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Па прад’яўленаму абвінавачваньню актывіст віну сваю не прызнае.

Аляксей Янушэўскі застаецца падазраваным па заведзенай крымінальнай справе, але абвінавачваньне яму не прад’яўлена і хутчэй за ўсё ён будзе адпушчаны пад падпіску аб нявыезде.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international