Гомель: Фармат удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах вызначаны не ва ўсіх

2010 2010-09-21T14:11:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shukalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з адмовай Аляксандра Мілінкевіча ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, каля 100 з 320 гомельскіх актывістаў Руху «За свабоду» вырашылі падтрымаць Алеся Міхалевіча, астатнія ці шукаюць іншы фармат удзелу, ці яшчэ не вызначыліся. Лідар гомельскіх «рухаўцаў» Петр Кузняцоў лічыць, што Міхалевіч — малады, перспектыўны палітык, і гэтым абумоўлена падтрымка яго актывістамі, сярод якіх большасць - маладыя людзі.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў нагадаў, што яшчэ мінулым летам гомельская кааліцыя АДС прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах пры адсутнасці ў апазіцыі адзінага кандыдата. Гэтае рашэнне падтрымала і абласная арганізацыя АГП, якая налічвае 380 чалавек. Разам з тым сябры АГП могуць уключыцца ў працу ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў - па асабістым жаданні. Вядома, што гомельскія сябры АГП будуць збіраць подпісы за Яраслава Раманчука і Уладзіміра Някляева. «Гэта індывідуальнае рашэнне кожнага, а не абласной арганізацыі», - заўважыў Васіль Палякоў.

Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Валер Пуціцкі зазначыў, што сябры партыі на будучых выбарах будуць падтырмліваць ці свайго аднапартыйца Рыгора Кастусева, ці наогул нікога.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international