Пінск: Асаблівай актыўнасці не назіраецца

2010 2010-09-21T13:41:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на абвешчаную выбарчую кампанію, у Пінску не назіраецца асаблівай актыўнасці.  

Пакуль што сітуацыя выглядае наступным чынам. Сябры каманды Алеся Міхалевіча шукаюць ахвотных уступіць ў ініцыятыўную групу палітыка. Колькасць чалавек, вылучаных у яго ініцыятыўную группу на дадзены момант, не разгалошваецца.

Аснову пінскай каманды Уладзіміра Някляева складаюць сябры партыі “Справядлівы свет”. Менавіта яны, у асноўным, збіраюцца весці агітацыю і збіраць подпісы за паэта.

Падтрымка прэтэндэнта ад ПБНФ Рыгора Кастусёва ў Пінску пад пытаннем. Справа ў тым, што кіраўнік мясцовай арганізацыі ПБНФ, які адначасова з’яўляецца каардынатарам руху “За свабоду”, зоймецца доўгатэрміновым назіраннем за выбарамі. Таму мясцовая каманда пад Рыгора Кастусёва будзе сабрана толькі, калі знойдзецца кіраўнік ініцыятыўны групы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international