Ці жадаюць выбаршчыкі кантраляваць выбары?

2010 2010-09-21T13:16:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znaki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбары, абвешчаныя на 19 снежня, вызвалі некаторае ажыўленне ў жыцці правінцыйнага грамадства. Там–сям у публічных месцах чутныя пытанні-развагі кшталту “за каго аддаваць свой голас” і “ці сумленна праходзяць выбары”. Ці згодны нашы грамадзяне пракантраляваць выбарчы працэс, а канкрэтней, быць назіральнікамі на выбарах? Пра гэта мы пацікавіліся ў жыхароў Бярозы і раёна.  

З апытаных 20 чалавек 5 пагадзіліся назіраць за выбарамі. Але ўсе могуць назіраць толькі ў дзень выбараў, таму што заняты на асноўным месцы працы. Вось некаторыя з меркаванняў:

“Я не раз прымаў удзел у назіранні за выбарамі.  Ведаю, як там усё робіцца, як і калі  адбываюцца фальсіфікацыі. Зараз зноў аставілі папярэдняе галасаванне, на якім адбываюцца асноўныя падтасоўкі. можна быць упэўненым, што вынік  будзе як заўсёды. Тыдзень я не магу сачыць за выбарамі, працую”.

“Я ні разу не ўдзельнічала ў кантролі за выбарамі. Пайду назіраць. І калі мяне не дапусцяць назіраць за падлікам галасоў, усім скажу, што выбары падтасаваны”.

“Я таксама ніколі не назірала, таму мне цікава паглядзець, на колькі справядліва праходзяць выбары”.

“Тут дваякі падыход. Правы назіральніка ў нас вельмі абмежаваны. Мы не можам бачыць, як лічаць  галасы. Але калі мы не будзем назіраць, то як даказаць фактычна, што наша недасканалае выбарчае заканадаўства парушаецца там,  там і там”.

З  15 грамадзян, якія не пагадзіліся  назіраць, шасцёра не вераць у вынікі выбараў. І на гэта ў іх ёсць свае прычыны:

“Даўно вядома, што Лукашэнка абраў сам сябе пажыццёва. І гэта не важна: адбудуцца выбары ці не, будуць назіральнікі ці не. Вынік добра ўсім вядомы”.

“Я быў назіральнікам і не раз. Нармальна было б адмовіцца ад удзелу ў такім фарсе, калі галасы лічацца так, што аб гэтым нават сябры камісіі не ведаюць. Кожны лічыць сваю кучку, лічбы запісвае на паперку і аддае старшыні  камісіі. Той бяжыць некуды з гэтымі паперкамі, потым вяртаецца і аб’яўляе вынікі.
Усё залежыць ад старшыні камісіі. Але старшыні, як звычайна, кіраўнікі. І яны ідуць на махінацыі, каб не страціць свой кавалак хлеба з маслам
”.

“Сваёй працы шмат.Чаго тыдзень праціраць штаны. Трэб, каб выбары былі ў адзін дзень. А ў камісіях  сядзелі па 2 сябры ад кажнага кандыдата. Тады толькі паназіраць можна. Але не зараз”.

“Я гэты час лепш з карысцю для сябе правяду”.

Так разважаюць беларускія  выбаршчыкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international