«Рэпарцёры без межаў» выступілі з заявай

2010 2010-09-21T12:49:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/reporters-without-borders.jpg

Міжнародная арганізацыя зноў выказвае заклапочанасць з нагоды цкавання беларускіх журналістаў ва ўмовах набліжэння прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 19 снежня. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, распаўсюджанай 20 верасня.

«Пераслед уладаў жорстка скарачае і без таго абмежаваную свабоду беларускіх СМІ, якія дагэтуль не аправіліся ад загадкавай смерці журналіста Алега Бябеніна на пачатку верасня», — падкрэслівае арганізацыя.

Нагодай для заявы стала чарговае папярэджанне на адрас «Народнай волі», што павялічвае шанцы газеты быць прыпыненай на 3 месяцы. «Рэпарцёры» выказваюць апасенне, што арт. 51 новага закона «Аб друку», які дазваляе ўладам прыпыняць газеты пасля 2 папярэджанняў, будзе выкарыстоўвацца супраць крытычна настроеных СМІ альбо ціску на іх з мэтай схіліць да самацэнзуры.

«Рэпарцёры» нагадваюць, што месяц таму яны ўжо выказвалі занепакоенасць з нагоды шэрагу папярэджанняў на адрас «Народнай волі» і «Нашай Нівы». Па назіраннях арганізацыі, выкарыстоўваюцца і іншыя метады цкавання медыяў — у тым ліку пазбаўленне іх рэкламы, адмовы ў акрэдытацыі і доступе да інфармацыі і г.д. У звязку з гэтым «Рэпарцёры» прыгадваюць газету «Бобруйский курьер», якая апынулася на мяжы банкруцтва і вымушана была з ліпеня прыпыніць выхад.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international