У Слонімскім рэгіёне ініцыятыўныя групы сфармаваныя

2010 2010-09-21T12:33:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pazly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сфармаваныя каманды зборшчыкаў подпісаў у Слонімскім рэгіёне. На сённяшні дзень найбольш шматлікая ініцыятыўная група Уладзіміра Някляева. Яна ўжо налічвае 30 чалавек у Слоніме і 15 - у суседнім Дзятлаве. Некаторыя сябры з гэтай каманды будуць збіраць подпісы і за Яраслава Раманчука.

За Віталя Рымашэўскага ў Слоніме будуць збіраць подпісы 32 чалавекі. Аб гэтым паведамілі  мясцовыя сябры “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.

Па словах пастаяннага назіральніка за выбарамі ў Слоніме Івана Шэгі, за Алеся Міхалевіча подпісы будуць збіраць 10 чалавек, а за Рыгора Кастусёва - 33. У ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава запісана 12 чалавек. 

Сяброў ініцыятыўных груп Віктара Цярэшчанкі, Сяргея Гайдукевіча, Мікалая Статкевіча і Аляксандра Лукашэнкі  ў Слоніме пакуль знайсці не ўдалося.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international