У Смаргоні ліквідавалі раённую арганізацыю БНФ "Адраджэнне" і Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў Смаргонскага раёну

2006 2006-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое рашэнне прыняў мясцовы райвыканкам. Па словах лідэра гэтых грамадзкіх арганізацыяў Алеся Дзергачова, гэта былі апошнія незалежныя дэмакратычныя структуры ў горадзе.

Паводле радыё Свабоды, фармальнай прычынай ліквідацыі лічыцца адсутнасць юрыдычнага адрасу. Яшчэ напярэдадні Новага года прыватны прадпрымальнік Раман Улан, у будынку якога мясціліся грамадскія арганізацыі, адмовіўся працягнуць ім арэнду. Практычна адразу пасля гэтага на адрас арганізацыяў прыйшоў ліст з райвыканкама з папярэджаннем, што на працягу месяца яны павінны знайсці новы юрыдычны адрас.

Алесь Дзергачоў, па яго словах, звяртаўся да намесніка старшыні райвыканкама Сьвятланы Шмыгі з просьбай дапамагчы знайсці памяшканне для арэнды – аднак месца так і не знайшлося.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international