На радзіме Аляксандра Лукашэнкі будуць збіраць подпісы за дэмакратычных кандыдатаў

2010 2010-09-21T12:08:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Шклоўскім раёне працягваецца стварэнне ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Акрамя кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, на Шклоўшчыне спрабуюць стварыць свае ініцыятыўныя групы і яго верагодныя канкурэнты.

Па стане на 20 верасня над стварэннем сваіх ініцыятыўных груп актыўна працуюць перадвыбарчыя штабы прэтэндэнта у кандыдаты ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва (які, дарэчы, таксама, як і Аляксандр Лукашэнка, доўгі час жыў і працаваў у Шклоўскім раёне), лідэра кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, сустаршыні партыі БХД Віталя Рымашэўскага і каардынатара “Хартыі-97” Андрэя Саннікава.

Пакуль колькасны склад ініцыятыўных груп усіх вышэйназваных прэтэндэнтаў у Шклоўскім раёне прыкладна аднолькавы: ва ўсе групы ўваходзяць па 15-20 чалавек.

Кажа Міхаіл Кучарэнка, вылучаны ў ініцыятыўную групу Уладзіміра Някляева:

- Людзі шмат разоў падвяргаліся ціску падчас удзелу ў мінулых выбарчых кампаніях, таму многія баяцца адкрыта выказваць падтрымку дэмакратычнаму кандыдату, увайшоўшы ў склад яго ініцыятыўнай групы. Кажуць, што абавязкова будуць  дапамагаць, але так, каб пра гэта не даведалася кіраўніцтва. Людзі ведаюць, што спіс чальцоў ініцыятыўнай групы адразу ж апынецца ў райвыканкаме, тым больш, што гэтыя спісы плануецца яшчэ і вывесіць на сайце ЦВК. Таму і не атрымоўваецца далучыць шмат людзей у ініцыятыўную групу.

Да таго ж у апошнія дні спрабуюць знайсці сяброў у свае ініцыятыўныя групы малады палітык Алесь Міхалевіч і старшыня аргкамітэта па стварэнню партыі БСДП (НГ) Мікалай Статкевіч, аднак пакуль вялікіх поспехаў у іх не назіраецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international