Неадэкэкватнае затрыманьне каля касцёла Сьвятога Язэпа

2010 2010-09-21T07:54:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jazepa-kasciol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад пачаткам акцыі у абарону касцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску вечарам 20 верасьня былі затрыманыя 12 актывістаў. На падыходзе да месца правядзеньня акцыі супрацоўнікі міліцыі пад час затрыманьня  ўжывалі неадэкватную фізічную сілу. Многіх затрыманых па дарозе ў  Цэнтральны РУУС раёну моцна зьбілі. У Паўла Севярынца разбіты твар, Зміцера Дашкевіча білі нагамі ў грудзі.

Нагадаем, што ў Дзень салідарнасьці, 16 верасьня актывісты апазыцыі заявілі, што будуць праводзіць штодзённыя акцыі да тае пары,  пакуль помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя — кляштар бэрнардынцаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа — ня будзе аддадзены ў распараджэньне вернікаў. Гэты дзень завяршыўся масавымі затрыманьнямі. І вось працяг, яшчэ больш брутальны і жорсткі.

Цягам некалькіх гадзін усіх  прэвентыўна затрыманых адпусьцілі без складанmня пратаколаў.

Сьпіс затрыманых каля касьцёлу сьвятога Язэпа:

 Павал Севярынец,

Зьміцер Дашкевіч,

Уладзь Яроменак,

Ганна Шаруба,

Мікола Дземідзенка,

Наста Палажанка,

Уладзімір Дзевятка,

Мікалай Бамбіза,

Яўген Афнагель,

Эдуард Лобаў,

Паліна Кур’яновіч,

Зміцер Ясевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international