У Оршы актыўна фармуюцца ініцыятыўныя групы будучых кандыдатаў

2010 2010-09-20T17:53:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/54006.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працэс стварэння ініцыятыўных груп будучых кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі інтэнсіўна праходзіць у Аршанскім рэгіёне.

На сённяшні дзень практычна скончана фарміраванне каманды зборшчыкаў подпісаў за Рыгора Кастусёва. У групе налічваецца каля 30 чалавек, яе касцяк складаюць члены Аршанскай арганізацыі БНФ.
Больш за сотню чалавек запісалася да цяперашняга моманту ў ініцыятыўную групу Уладзіміра Някляева. Мабыць, гэтая група з'яўляецца самай шматлікай. Склад групы вельмі разнастайны - у ёй прадстаўнікі самых розных партыяў - ад «Справядлівага Свету» да БНФ, грамадскіх арганізацый, беспартыйныя.

З актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і тых, хто спачувае ёй, сфарміравана група Яраслава Раманчука. У ёй пакуль налічваецца каля двух дзесяткаў чалавек.

Каля сарака чалавек запісалася ў ініцыятыўную групу яшчэ аднаго патэнцыйнага кандыдата - Аляксея Міхалевіча. Большасць яе ўдзельнікаў - людзі маладога ўзросту.

Пакуль 15 чалавек плануюць збіраць подпісы за аднаго з лідэраў БХД Віталя Рымашэўскага. Усе яны - сябры аргкамітэту Беларускай хрысціянска - дэмакратычнай партыі

Актыўна фарміруецца ў апошнія дні група за лідэра аргкамітэта БСДП (НГ) Мікалая Статкевіча. У спісах не менш паўсотні жыхароў Аршаншчыны.

Членаў ініцыятыўнай групы Віктара Цярэшчанкі, Андрэя Санннікава, Сяргея Гайдукевіча і Аляксандра Лукашэнкі аўтару ў Оршы знайсці не ўдалося.

Падача спісаў ініцыятыўных груп завершыцца 24 верасня.

 

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international