Блізкія Антона Філімонава выступілі з адкрытым зваротам да грамадзкасьці

2006 2006-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За больш як месяц знаходжання ў СІЗА-1 Менску Антона Філімонава (сына забітай у 2004 годзе журналісткі Веранікі Чаркасавай) з ім не было праведзена ніводнага следчага дзеяння па справе аб фальшывых грашовых знаках. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым звароце да грамадскасці, з якім выступілі другога лютага Дыяна Чаркасава і Уладзімір Мялешка – бабуля і дзядуля падлетка.

Яны звяртаюць увагу на тое, што непаўнагадовы Антон – адзіны з пяці затрыманых па гэтай справе маладых людзей, якога змясцілі ў СІЗА. За гэты час падлетак, у якога хранічныя захворванні нырак і праблемы з сэрцам, згубіў у вазе 7 кілаграмаў, што, як лічаць медыкі, пры такім стане здароўя "можа прывесці да незваротных наступстваў у арганізме і нават да інваліднасці". Акрамя гэтага, блізкія Антона кажуць, што праваахоўныя органы прызналі факты наведвання падлетка ў СІЗА асобамі, якія не маюць дачынення да справы аб фальшывых грашовых знаках, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international