Яшчэ адно папярэджанне недзяржаўнаму выданню

2010 2010-09-20T09:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bastuniec.jpg
Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец

Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец

Гэтым разам — «Брестской газете» за распаўсюд не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі.

Папярэджанне падпісала 14 верасня першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Падставай для санкцыі стаў артыкул «Уставших от города спасут экопоселения» («БГ» № 27 ад 02 — 08 ліпеня).

А дакладней — наступныя фразы:

 «…на 75 га земли, предложенных райисполкомом (Камянецкім — заўв. БАЖ), планируется возвести 50 родовых поместий площадью 1 га»;
— «Сейчас уже зарегистрирован жилищный потребительский кооператив, и районные власти выделили землю».

Спасылаючыся на ліст з Брэсцкага аблвыканкама, Мінінфармацыі сцвярджае, што зямля райвыканкамам яшчэ не выдзелена, і папярэджвае рэдакцыю пра недапушчальнасць парушэння арт. 4 закона «Аб СМІ» (распаўсюд інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці).

Сама рэдакцыя «Брестской газеты» атрымала ліст ад Камянецкага райвыканкама. І нават надрукавала яго ў нумары ад 16 верасня ў якасці абвяржэння, якога патрабавалі раённыя ўлады.

Тым не менш, Мінінфармацыі папярэдзіла выданне, не чакаючы выхаду абвяржэння.

Між тым, інфармацыя, аналагічная той, што апублікавала «БГ», з’явілася і ў шэрагу іншых выданняў вобласці — у тым ліку ў газеце «Заря» (газета, сузаснавальнікамі якой выступаюць Брэсцкі аблвыканкам і Брэсцкі аблсавет дэпутатаў).

Сітуацыю каментуе намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец: «Як у выпадку з „Народнай воляй“, так і ў выпадку з „Брестской газетой“ мы бачым, што Мінінфармацыі выносіць папярэджанні, нават не паспрабаваўшы разабрацца ў канфлікце. Між тым, закон „Аб СМІ“, а дакладней, яго артыкулы 42–44, падрабязна апісваюць парадак выпраўлення недакладнай інфармацыі».

У звязку з апошнімі папярэджаннямі на адрас недзяржаўных СМІ юрыст таксама прыгадвае каментар да праекта закона «Аб СМІ», падрыхтаваны на замову АБСЕ дырэктарам маскоўскага Інстытуту праблем інфармацыйнага права Андрэем Рыхтарам:

«…З-за характару сваёй прафесійнай дзейнасці журналісты не маюць магчымасці дакладна праверыць праўдзівасць ты х ці іншых фактаў, у адрозненні ад работнікаў органаў следства, пракуратуры, суда. Яны не могуць праводзіць графалагічныя і іншыя экспертызы, ладзіць вочныя стаўкі, арганізоўваць іншыя следчыя мерапрыемствы для вызначэння сапраўднасці дакументаў і праўдзівасці чыіхсьці словаў. То бок — вынікі праверак, якія праводзяць журналісты, шмат у якіх выпадках не могуць на 100% пацвердзіць адпаведнасць рэчаіснасці той, адначасова праўдзівай, інфармацыі, якую яны маюць намер распаўсюдзіць. Патрабаванне абсалютнай адпаведнасці рэчаіснасці матэрыялаў СМІ абсурднае…»


 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international