З фэсту — у міліцыю, зь міліцыі — у шпіталь

2010 2010-09-17T18:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_gomel.jpg
Каардынатар па стварэнні партыі БХД па Гомелі Кастусь Жукоўскі

Каардынатар па стварэнні партыі БХД па Гомелі Кастусь Жукоўскі

Гомельскі каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастусь Жукоўскі, якога ўчора на этнакультурным фэсьце «Покліч Палесься» ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну затрымала міліцыя, апынуўся ў раённым шпіталі.

Лекары канстатавалі ў Жукоўскага «страсеньне мозгу». На галаве ў яго сінякі. Паводле лекараў, Жукоўскі будзе знаходзіцца ў шпіталі 7-10 дзён.

Кастусь Жукоўскі яшчэ да шпіталю апавёў, што яго затрымалі міліцыянты і завялі ў аддзяленьне міліцыі. Капітан Марозенка і маёр Навумік спачатку казалі, што ён неахайна апрануты, пасьля — што ў Кастуся нібыта падроблены пашпарт, потым — што ён нібыта падобны да нейкага злодзея.

Празь нейкі час спадара Жукоўскага адпусьцілі. Ён пайшоў шукаць старшыню Гомельскай маладзёва-культурніцкай суполкі «Талака» Ларысу Шчыракову — яна прыехала ў Ляскавічы разам з Кастусём на ягоным аўтамабілі, каб зьняць на відэа палескіх захавальнікаў народных традыцыяў.

Жукоўскі на месца сустрэчы ня трапіў. На яго наляцелі нейкія ахоўнікі — актывіст кажа, што з аховы прэм’ер-міністра, — павалілі на зямлю, заламалі рукі.

Ларыса Шчыракова: «Кастусь патэлефанаваў мне на мабільны і сказаў, што ён знаходзіцца ў міліцэйскай машыне. Я знайшла яго — ён сапраўды сядзеў у машыне. Сказаў, што яго вязуць у Петрыкаў "на суткі". Аддаў мне ключы ад машыны — і больш я яго ня бачыла».

У Петрыкаўскім РАУС паведамілі, што супраць Жукоўскага складзены пратакол за дробнае хуліганцтва. Але за краты яго не адпраўлялі — ён скардзіўся на галаўны боль, і яго адвезьлі ў шпіталь. Хто і дзе давёў яго да «страсеньня мозгу», дакладна пакуль невядома.

Аўтамабіль «Таёта» Кастуся Жукоўскага знаходзіцца цяпер у Жыткавічах на штрафной стаянцы — яго адагналі туды «даішнікі».

Ларыла Шчыракова, маючы ключы, хацела перагнаць «Таёту» Кастусю. Аднак яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ — пры сабе яна ня мела пасьведчаньня кіроўцы, а да таго ж нібыта не спынілася на патрабаваньне патрульнага.

Супраць Шчыраковай склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за кіраваньне аўтамабілем без адпаведнага пасьведчаньня і непадпарадкаваньне супрацоўніку ДАІ. Супрацоўнікі ДАІ і людзі ў цывільным абшукалі машыну. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international