"Брэсцкая вясна" – Таварыства аховы жывёл?

2010 2010-09-20T10:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest_spring.jpg

Брэсцкае абласное ўпраўленне юстыцыі прапанавала дапамагчы з афармленнем дакументаў стваральнікам грамадскага Таварыства аховы жывёл, калі яны назавуць аб’яднанне “Брэсцкай вясной”.

Як паведаміла адна са стваральніц таварыства Таццяна Сядова, яны вымушаны пагадзіцца з прапановай упраўлення юстыцыі, хаця спачатку думалі пра назву “Сумленне”:

– Нам проста прапанавалі гэтую назву. Мы яе не выбіралі. Мы трошкі здзівіліся, чаму “Брэсцкая вясна”? Але нам яны сказалі, што дапамогуць у афармленні. Скажам так, што мы арганізацыя грамадская, грошай у нас зусім няма пакуль. Ну і “Брэсцкая вясна” мы падумалі сабе, няхай гэта будзе сімвал адраджэння духоўнасці людзей, як адраджэнне любві да ўсяго жывога. Таму мы не вельмі і засмуціліся.

Стваральнік грамадскага праваабарончага аб’яднання “Брэсцкая вясна” Уладзімір Вялічкін лічыць такі крок упраўлення юстыцыі правакацыйным у дачыненні да іх аб’яднання і наогул вычварэнскім:

- Гэта нейкае вычварэнства ў тым плане, што абарона правоў больш патрэбна жывёлам, чым людзям у гэтай краіне.

Пасля адмовы ўпраўленнем юстыцыі ў 12 раз зарэгістраваць грамадскае праваабарончае  аб’яднанне “Брэсцкая вясна” заснавальнікі аб’яднання звярнуліся ў суд.

Па словах Вялічкіна, калі ўлады зарэгіструюць цяпер Таварыства аховы жывёл пад назвай “Брэсцкая вясна”, то зварот у суд атрымліваецца бессэнсоўным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international