Баранавічы: Недзяржаўная газета “Intex-press” правяла апытанне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты

2010 2010-09-17T19:19:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/intex-press-page.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасня Баранавіцкая недзяржаўная газэта “Intex-press” надрукавала артыкул Людмілы Пракопавай і Людмілы Сцяцко пад назвай “Хто хоча стаць кандыдатам?” Газета нагадвае сваім чытачам, што патэнцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта маюць усяго 10 дзён, каб падаць у ЦВК заявы аб рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп. Каб выявіць сур’ёзнасць намераў прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў прэзідэнты, газета правяла сярод іх апытанне. Было прапанавана адказаць на адно пытанне: “Ці ведаеце Вы, колькі чалавек у Вашай ініцыятыўнай групе?”

Намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў адказаў, што яго ініцыятыўная група мае каля 1,5 тыс. чалавек, аднак ён плануе павялічыць яе да 2-х тысяч.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі адказаў, што мае каля адной тысячы чалавек, дадаўшы пры гэтым – “колькі неабходна, столькі і будзе”.

Яраслаў Раманчук цяпер знаходзіцца ў ЗША, сцвярджае газэта “Intex-press”, таму за яго адказаў на пытанне старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. “У партыі завяршаецца фарміраванне ініцыятыўнай групы. У нас будзе тысяча зборшчыкаў подпісаў. Па Брэсцкаму рэгіёну мы плануем сабраць каля паловы неабходных для вылучэння подпісаў”.

Ініцыятыўна група лідэра кампаніі “Гавары праўду” Уладзіміра Някляева мае каля 1 300 актывістаў. Ён сам прызнае, што “група невялікая”, паведамляе газэта “Intex-press”.

Затое, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі РБ Сяргей Гайдукевіч, па яго словах, рыхтуецца здзівіць ЦВК 10-тысячнай ініцыятыўнай групай.

Кіраўнік “Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч адказаў, што ў выбарах не будзе ўдзельнічаць, але адзначыў, што ў цяперашні момант яго ініцыятыўная група складае каля тысячы чалавек. “Па вопыту мінулых гадоў ведаю, што для збору подпісаў неабходна у 2-3 разы болей”, - дадаў палітык. Дарэчы, на выбарах 2006 года ў ініцыятыўнай групе Мілінкевіча працавала 5 135 чалавек.

“Intex-press” рэзюмуе, што нават з 1,5 тысячамі чалавек у ініцыятыўнай групе ніхто пакуль кандыдатам не станавіўся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international