Заўтра заканчваецца чарговы тэрмін трохдзённага ўтрыманьня Сяргея Папова

2010 2010-09-17T17:06:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах адваката затрыманага сябра незарэгістраванай Партыі Свабоды 18 верасьня а 7 раніцы заканчваюцца трое сутак у Сяргея Попова. Ён альбо павінен выйсьці на волю, альбо, калі ёсьць падставы для абраньня меры стрыманьня на 10 сутак да прад’яўленьня абвінавачаньня, атрымаць адпаведную пастанову.

Нагадаем, што Сяргей Папоў быў затрыманы 8 верасьня па падозраньні ў нападзе на Акрэсьціна, нягледзячы на тое, што ў момант зьдзяйсьненьня хуліганцкіх дзеяньняў знаходзіўся са свавёй сям'ёй на лечішчы. У кватэры быў праведзены ператрус, канфіскаваныя кампутар, дыскі, фотаздымкі і іншыя рэчы, сярод якіх 2 пустыя каністры з-пад бензіну, бутэлька машыннага масла.

Праз 3 сутак яго перазатрымалі па падозраньні ў датычнасьці да нападу на будынак Палацу прафсаюзаў, наступны раз - па падозраньні аб падпале дзьвярэй «Беларусбанку» па прасьпекце Пераможцаў. Пры гэтым па кожнай крымінальнай справе праводзіцца толькі адзін допыт, і больш сьледчыя органы затрыманы не цікавіць.

Асабістыя ўражаньні пра тое, як гэта было, у расповедзе аднаго з тых, хто ўжо выйшаў на волю.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international