Ігар Чапіга выйшаў на волю, а суд па ліквідацыі "Правага альянсу" працягнецца 1 кастрычніка

2010 2010-09-17T13:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў старшыня Інфармацыйна-кансалтынгавай ўстановы "Правы альянс" Юрась Карэтнікаў, актывіста Ігара Чапігу сёньня а 7 гадзіны раніцы вызвалілі з менскага ізалятару часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Пасьля праверкі кампутара затрыманага прэтэнзіяў органаў дазнаньня да Чапігі не засталося.

Судовае паседжаньне па ліквідацыі "Правага альянсу" адбылося 15 верасьня ў Менскім гаспадарчым судзе. У зыскавай заяве за подпісам намесьніка начальніка галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму Дзмітрыя Антаневіча сьцвярджаецца, што фактычная дзейнасьць установы не адпаведае статуту.

Падчас судовага паседжаньня прадстаўнікі Менгарвыканкаму не змаглі абгрунтаваць свае пртэнзіі да ўстановы і выглядалі не вельмі пераканаўча. Прадстаўнікі з боку "Правага альянсу" у сваю чаргу заявілі, што ўстанова не мае дачыненьня да ўказанай у заяве брашуры.

Як заявіў Юрась Карэтнікаў: "Мы заўсёды спрабуем трымацца прававога поля"

Наступнае судовае паседжаньне прызнача на 1 кастрычніка.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international