«Народная воля» атрымала яшчэ адно папярэджанне

2010 2010-09-17T09:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodnaja-volja.jpg

Яго падпісаў 13 верасня міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.

Папярэджанне вынесена за парушэнне арт. 4 закона «Аб СМІ», які прадпісвае распаўсюджваць інфармацыю, што адпавядае рэчаіснасці.

На думку Мінінфармацыі, рэдакцыя парушыла гэтае патрабаванне ў артыкулах «КГБ отправил госконтроль в нокаут» і «В КГК разгорается новый коррупционный скандал», надрукаваных у жніўні г.г. (№ № 128–129 ад 17–19 жніўня і № № 132–133 ад 24–26 жніўня).

«Непраўдзівымі» Мінінфарм палічыў наступныя фразы:

— «… У часе праверкі органаў фінансавых расследаванняў Беларусі Савет бяспекі выявіў схемы, паводле якіх адмазваліся ад крымінальнага пераследу бізнесмены»;
 «…Аднак нават праз два гады рэальна КДК не прадпрыняў ніякіх дзеянняў, каб прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў ЗАТ «Брэстаблтранс».

Між тым, паводле ліста КДК ад 31.08.2010, «указаная вышэй інфармацыя пра дзейнасць Камітэта дзяржкантролю не адпавядае рэчаіснасці», — гаворыцца ў папярэджанні Мінінфармацыі.

«Распаўсюд непраўдзівай інфармацыі пра дзейнасць Камітэта дзяржаўнага кантролю дыскрэдытуе ўказаны орган, можа адмоўна адбіцца на яго дзейнасці і пацягнуць іншыя негатыўныя наступствы», — папярэджвае міністэрства.

Яно прапануе ліквідаваць парушэнні ў 10-дзённы тэрмін і паведаміць пра гэта Міністэрству інфармацыі.

Каментуе намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец: «Калі Камітэт дзяржкантролю лічыць, што распаўсюджаная пра яго інфармацыя з’яўляецца непраўдзівай, ён мае поўнае права звярнуцца ў рэдакцыю па абвяржэнне альбо адказ. Але замест такой цывілізаванай формы дачыненняў задзейнічаны адміністратыўны рэсурс.

Заўважу, што, паводле інфармацыі ў іншых СМІ, прэтэнзіі КДБ да дзяржкантролю маюць месца, праводзіцца расследаванне, вынікі якога дагэтуль невядомыя. Тое, што зараз Мінінфармацыі, не чакаючы вынікаў расследавання, выносіць папярэджанне „НВ“, паказвае, што гэты орган (альбо нейкія іншыя) не жадаюць, каб магчымыя супярэчнасці паміж рознымі дзяржаўнымі ўстановамі сталі прадметам грамадскага абмерквання. Горш за ўсё тое, што фактычна рэдакцыі незалежных СМІ не могуць дамагчыся адмены папярэджанняў Мінінфарма ў судзе. Гэтую тэндэнцыю адзначаў яшчэ ў 2005 годзе прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаш Харашці ў сваім дакладзе па выніках візіту ў Беларусь. І вынікі апошняга абскарджання папярэджанняў „НН“, на жаль, гэтай тэндэнцыі не змянілі.»

Нагадаем, што гэта ўжо чацвёртае цягам года папярэджанне рэдакцыі «Народнай волі». Між тым, паводле арт. 51 п. 2.2. закона «Аб СМІ», вынясенне рэдакцыі альбо заснавальніку СМІ на працягу года двух і больш папярэджанняў можа пацягнуць за сабой прыпыненне выпуску гэтага СМІ.

Нядаўна міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выступіла з заявай, у якой выказала апасенне, што «трывожныя сігналы, якія зараз паступаюць на адрас выданняў, пракладаюць шлях для новых урадавых забаронаў напярэдадні кампаніі па выбарах прэзідэнта». 

Калінкіна: «Міністэрства інфармацыі рыхтуецца да самага жорсткага сцэнару правядзеньня выбараў»

Рэдакцыі «Народнай волі» вынеслі трэцяе цягам года папярэджанне (КОПІЯ ДАКУМЕНТА)

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international