Тамара Сідарэнка: дзеяньні з боку праваахоўных органаў я зьвязваю з нейкімі іншымі абставінамі, а не з рэальнымі падазрэньнямі

2010 2010-09-17T12:26:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sidarenka_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сідарэнка. Фота svaboda.org

Тамара Сідарэнка. Фота svaboda.org

Сёньня ў 11 гадзін скончыліся трое сутак з моманту апошняга, ужо трэцяга, затрыманьня грамадскага актывіста, эколага Уладзіміра Валодзіна. Сустрэць яго на волі на Акрэсьціна прыйшлі сваякі і сябры. Нягледзячы на тое, што Валодзіна адпусьцілі, ён застаўся падазраваным па трох крымінальных справах. На думку адваката затрыманага, цікавасьць да яго з боку органаў дазнаньня зьвязаная не з рэальнымі падазрэньнямі, якія служылі сур'ёзнымі падставамі для зьняволеньня, а з нейкай іншай дзейнасьцю яе падабароннага.

Спачатку Валодзін быў затрыманы Ленінскім РУУС 8 верасьня з парушэньнем дзеючага заканадаўства. Усе гэтыя 9 сутак ён знаходзіўся за кратамі, тры РУУСы сталіцы перадавалі яго як эстафетную палачку адзін аднаму, кожны раз затрымліваючы на новыя трое сутак.

Сітуацыю каментуе адвакат Тамара Сідарэнка:

- У артыкуле 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, са спасылкай на якую быў затрыманы мой падабаронны, гаворыцца, што чалавека можна затрымаць па непасрэдна ўзніклым падазрэньні. У частцы першай гэтага артыкулу зьмешчаны 4 пункты, у якіх расшыфроўваецца, што ж зьяўляецца непасрэдна ўзніклым падазрэньнем, і такім чынам, падставай для ўжываньня гэтага артыкулу. Аднак ні адзін з гэтых пунктаў канкрэтна не быў пазначаны ні ў пратаколе затрыманьня, ні ў пастанове аб затрыманьні.

У першы дзень Валодзін быў дапытаны ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб падпале дзьвярэй «Беларусбанка» па прасьпекце Пераможцаў, і ніхто не зьвярнуў увагу, што гэта быў 9-ы дзень з дня сьмерці ягонага бацькі. Разважаць зараз, наколькі затрыманьне было абгрунтаваным, то бок існавала ў гэтым відавочная неабходнасьць, цяжка, паколькі сьледчыя дзеяньні абмежаваліся гэтыя адным допытам і больш ён органы дазнаньня Ленінскага РУУС не цікавіў. Праз 3 сутак Валодзін пасьпяхова атрымаў пастанову аб вызваленьні. І калі проста тлумачэньні чалавека, які сказаў, што я гэтага не рабіў і не быў там у гэты дзень, дастатковыя для сьледства, то якія тады былі падазрэньні самі па сабе?

Далей, на мой погляд, працягваюцца вельмі дзіўныя рэчы: напярэдадні заканчэньня тэрміну затрыманьня на 3 сутак мне патэлефанавалі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС і папрасілі прыбыць каля 11 гадзін у ІЧУ для правядзеньня з маім падабаронным нейкіх дзеяньняў. І не пасьпелі паказаць Валодзіну пастанову аб вызваленьні з ІЧУ, як тут жа ўручылі пастанову Маскоўскага РУУС аб затрыманьні па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні хуліганскіх дзеяньняў па нападу на Акрэсціна на новыя трое сутак. І нікога гэтыя дзеяньні не зьбянтэжылі, што Валодзін ужо павінен быў знаходзіцца за варотамі ІЧУ і, калі Маскоўскаму РУУС трэба было з ім працаваць, няхай бы яны і працавалі за межамі ізалятару.
І па другім затрыманьні зноў сьледства абмежавалася толькі высьвятленьнем таго, што думае з нагоды адбыўшыхся падзеяў сам затрыманы. Валодзін патлумачыў, што ён да гэтага не датычны і доўгі час нават не быў у гэтым раёне, указаў алібі – напярэдадні ён знаходзіўся ў Полацку, вярнуўся позна ўвечары, да раніцы быў у сваёй дзяўчыны, адкуль к 9 гадзінам паехаў на працу. Больш затрыманы зноў-такі нікога не цікавіў, і праз тры дні паўтарылася з дакладнасьцю ранейшая гісторыя – цяпер ужо фігурантам затрыманьня выступіў Цэнтральны РУУС па падазрэньні ў нападзе 30 красавіка на Палац прафсаюзаў.
Паколькі гэтыя падзеі адбыліся не ўчора, не пазаўчора, і дазнаўцы абмяжоўваліся толькі тлумачэньнямі Валодзіна і больш ніякіх дзеяньняў з ім не праводзілі (так як і ў кожнай пастанове зноў жа канкрэтны пункт артыкула 108 КПК не даваўся: чаму яго прызнаюць падазраваным, на якой усё ж такі падставе, ні водны РУУС гэты пункт не запоўніў), аб тым, што Валодзін затрыманы, кожны наступны орган дазнаньня ведаў загадзя, аднак яны не зрабілі так, каб дапытаць яго адначасова, яны рабілі гэта, затрымліваючы ў чарговы раз.

У сувязі з гэтым я бачу два парушэнні, чыста фармальна нібыта амаль законных дзеяньняў сьледчых органаў, бо яны маглі чалавека затрымаць. Але няма адказу на пытаньне, што паслужыла непасрэдным падазрэньнем, а гэта ўжо незаконна. Другое – што яго перадавалі як эстафетную палачку з рук у рукі, нягледзячы на тое, што фармальна Валодзіна павінны былі выпусьціць, таму што заканчваўся пэўны час чарговага трохдзённага затрыманьня.

Я кожны раз пісала хадайніцтвы аб неадкладным вызваленьні, указвала на дадзеныя парушэньні, пісала хадайніцтвы аб адводзе сьледчых. Апошні раз я напісала на імя начальніка адміністрацыі ІЧУ аб тым, што яны не выконваюць пастановы дазнаўцаў аб вызваленьні. 16 верасьня пададзена скарга на імя пракурора горада.
Вось такія парушэньні, і вось такія дзеяньні з боку праваахоўных органаў я проста зьвязваю з нейкай іншай дзейнасьцю майго падабароннага, з нейкімі іншымі абставінамі, а не рэальнымі падазрэньнямі, якія служылі такімі сур'ёзнымі падставамі для затрыманьня Валодзіна.

Вядома, матэрыялы справы і тое, што непасрэдна зьявілася нагодай для ягонага затрыманьня, нам ніхто не паказваў і, паўтараю, хоць бы чыста фармальна ўказаць канкрэтную прычыну ў рамках артыкула 108 КПК ніхто не здолеў. Да таго ж не толькі з Валодзіным такім чынам паступаюць, наколькі я ведаю яшчэ некалькі чалавек дакладна па такім жа прынцыпе затрымліваюцца – хтосьці тройчы, хтосьці ў чацьвёрты раз, а хтосьці ўжо нават у пяты раз. Гэта відавочнае парушэньне закону.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international