Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў МЗС ў пытаньні сьмяротнай кары

2010 2010-09-16T08:46:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў міністэрства замежных спраў з заявай аб прывядзеньні крымінальна-выканаўчага кодэксу ў адпаведнасьць зь Міжнародным пактам грамадзянскіх і палітычных правоў для ўзнаўленьня правоў родных тых людзей, якія пакараныя сьмерцю ў Беларусі.

Як адзначае праваабаронца, менавіта МЗС — орган, які кантралюе выкананьне міжнародных дамоваў:

«Я спадзяюся, што менавіта МЗС паставіць перад Саветам міністраў і іншымі органамі, якія валодаюць заканадаўчай ініцыятывай, пытаньне пра ўнясеньне законапраекту аб зьмене артыкулу 175 з тым, каб кодэкс у новай рэдакцыі забясьпечваў захаваньне права сваякоў асуджаных да сьмерці не падвяргацца бесчалавечнаму абыходжаньню. Размова ідзе пра артыкул 7 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.»

Раман Кісьляк прапануе:

прысуджанага да сьмерці, яго абаронцу і блізкіх сваякоў інфармаваць пра дзень пакараньня,

даваць асуджанаму дастаткова часу, каб разьвітацца з сваімі сваякамі,

цела пакаранага выдаваць сваякам для пахаваньня,

у выпадках, калі пакаранага ўжо пахавалі, інфармаваць сваякоў пра месца пахаваньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international