Дзяржкантроль патрабуе сьпісы праваабаронцаў

2010 2010-09-16T08:43:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihajlouskaja1.jpg
Раіса Міхайлоўская, кіраўнік “Цэнтра па правах чалавека”

Раіса Міхайлоўская, кіраўнік “Цэнтра па правах чалавека”

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Цэнтар правоў чалавека» Раіса Міхайлоўская адмовілася прадставіць правяраючым зь Дзяржкантролю сьпісы актывістаў арганізацыі.

Міхаўлоўская: «Нас ужо некалькі дзён правяраюць, аднесьлі да высокай катэгорыі рызыкі, хаця гэта не камэрцыйная арганізацыя, а грамадзкая, мы гаспадарчай дзейнасьцю не займаемся».

Паводле праваабаронцы, яна прадставіла правяраючым усе дакумэнты, якія звычайна прадстаўляюць рэгіструючым органам, а што да патрабаваньня прадставіць сьпісы ўдзельнікаў арганізацыі, то яна лічыць гэта незаконным:

«Людзі ахвяруюць на нашы статутныя мэты, на арэнду офісу і, магчыма, ня ўсе зь іх хочуць афішаваць сваю дзейнасьць у нас. Баюся, што на іх будуць ціснуць. Не выключаю, што гэта зьвязана з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі».

Да 2008 году праваабарончай арганізацыяй «Цэнтар правоў чалавека» кіравала адвакат Вера Страмкоўская, якая зьехала за мяжу па сямейных абставінах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international