Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў "Нашай ніве"

2010 2010-09-15T17:21:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nn-hrosny_backa.jpg

Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў "Нашай ніве" ў задавальненьні скаргаў на два папярэджаньні, вынесеныя газэце Міністэрствам інфармацыі.

У адным з папярэджаньняў міністэрства зьвінаваціла газэту ў распаўсюджваньні зьвестак, якія нібыта не адпавядаюць рэчаіснасьці. Гаворка ідзе пра артыкул пад назвай "Хросны бацька сканфіскаваў". Другое папярэджаньне было вынесенае за артыкул "БРСМ рэклямуе фільм "Хросны бацька".

Як паведаміў рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Скурко, пастанову Вышэйшага гаспадарчага суду рэдакцыя накіруе на перагляд у касацыйную інстанцыю гэтага суду:

"Пазыцыя рэдакцыя такая, што калі ёсьць магчымасць даць нашым дзяржаўным уладным установам шанец паступіць па справядлівасьці, то трэба ім гэты шанец даць, пакуль магчыма. Мы ўсё ж такі спадзяемся на тое, што гэтыя папярэджаньні будуць адмененыя".

У судзе з «Нашай Нівай» Мінінфа абапіралася на ліст з Інстытута мовы і літаратуры АН за подпісам Лукашанца 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international