КОБРЫНСКАЯ МІЛІЦЫЯ ЦІКАВІЦЦА СТРУКТУРАЙ ЗУБРА

2006 2006-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кобрыні 27 студзеня 2006 году ў другой палове дня на кватэру сямейства Кучыньскіх завітаў незапрошаны госьць, маёр міліцыі Кананьчук Анатоль Аляксандравіч. У Кобрыньскім РАЎС ён займае пасаду начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых.
Ён выказаў жаданьне паразмаўляць з сынам Кучыньскіх Станіславам. Апошняга не было дома, тады маёр пацікавіўся месцам працы і датай нараджэньня бацькоў, спытаў дзе вучыцца сын Станіслаў. Старанна запісаў дадзеныя. Потым пытаўся бацьку Станіслава, ці ведае ён структуру Зубра. Бацька Станіслава да гэтай структурай ня меў дачыненьня, а таму нічога карыснага для маёра не паведаміў.
На разьвітаньне разьвітаньне маёр Кананьчык А.А. запрасіў малодшага Станіслава ў райаддзел пагаманіць хвілін 20.
Калі малодшы Станіслаў Кучыньскі прыбыў у райаддзел, замест размовы невядомы лейтэнант зьняў адбіткі пальцаў у хлопца, у дадатак зьнялі ў фас і профіл, а таксама на відэакамару. Шмат не тлумачылі, сказалі: Так трэба!
Бацькі Станіслава абураныя здарэньнем і абскардзяць незаконныя дзеяньні міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international