Дапыталі Пачобута за допісы ў блогу

2010 2010-09-14T12:16:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pachobut.jpg
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута выклікалі 13 верасня ва Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці.

Міліцыянтаў зацікавіў ягоны допіс у інтэрнэт-дзённіку, дзе журналіст распавядаў пра чуткі, якія ходзяць па Лідчыне, што нібыта мясцовы варажбіт прадбачвае замах на кіраўніка дзяржавы падчас бліжэйшых “Дажынак” у Лідзе.

- Міліцыянтаў цікавіў мой блог у інтэрнэце, у прыватнасці, перадрукоўка з радыё "Свабода" і гісторыя пра тое, што Аляксандра Лукашэнку заб'юць падчас Дажынак, нібыта распавёў гэтую гісторыю нейкі дзядуля, які бачыць будучыню. Ступень параноі на Беларусі значна павялічваецца апошнім часам. У Лідзе мусяць адбыцца "Дажынкі-2010" і ўжо некалькі тыдняў увесь горад распавядае вось такую гісторыю, што гэта "апошнія Дажынкі, заб'юць Лукашэнку і будзе шмат крыві на гэтых Дажынках". Цяпер міліцыя ціікавяцца тымі людзьмі, якія распавядаюць вось гэтую плётку, - паведаміў Андрэй Пачобут.

Андрэй Пачобут не выключае таксама, што ягоны выклік ў міліцыю можа быць звязаны таксама са з’яўленнем у інтэрнэце  роліка з выказваннямі "былога супрацоўніка адной са спецслужбаў Расійскай Федэрацыі", што нібыта прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін заказаў забойства Аляксандра Лукашэнкі менавіта падчас мерапрыемства такога маштабу, як “ Дажынкі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international