Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі вылучаныя больш за тысячу прадстаўнікоў грамадзкасьці, але ўлады ня хочуць уключаць іх у склад камісій

2006 2006-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, у Менску адбылося падвядзеньне прамежкавых вынікаў кампаніі па вылучэньні прадстаўнікоў грамадзкасьці ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Паводле пляну, у 50 найбуйнейшых гарадах краіны працавалі каардынатары, у сфэру дзейнасьці якіх уваходзілі 1992 выбарчыя ўчасткі.

Каардынатары, большасьць якіх зьяўляюцца лідэрамі мясцовых грамадзкіх арганізацыяў, намагаліся арганізаваць вылучэньне як мага большай колькасьці прадстаўнікоў мясцовых супольнасьцяў у склад участковых камісіяў. Мэтай кампаніі было прыцягненьне ўвагі мясцовага насельніцтва да праблемы непразрыстасьці працы ўчастковых выбарчых камісіяў, што ставіць пад сумнеў іх справядлівасьць. Апроч таго, грамадзкая ўвага была прыцягнутая да пытаньня прадузятасьці мясцовай улады ў тым, каго з грамадзянаў можна, а каго нельга дапускаць да сумеснай з ўладамі працы па арганізацыі і правядзеньні выбараў.

Уключэньне альбо неўключэньне вылучаных асобаў у склад участковых камісіяў прадэманструе, ці здольныя ўлады дапусьціць да працэсу арганізацыі выбараў грамадзянаў, непадкантрольных мясцовай адміністрацыі.

Усяго ў межах кампаніі былі вылучаныя 1120 прадстаўнікоў грамадзкасьці ў склад участковых камісіяў (55% ад усіх участковых выбарчых камісіяў). Кожны з прэтэндэнтаў сабраў ня менш за 10 подпісаў асобаў, што прыжываюць на тэрыторыі выбарчага ўчастку, а некаторыя з прэтэндэнтаў заручыліся падтрымкай больш чым пяцідзесяці мясцовых жыхароў.

Паводле меркаваньня большасьці каардынатараў, ва ўладаў існуюць загадзя падрыхтаваныя сьпісы сябраў участковых камісіяў, якія вызначаныя ідэалягічнымі аддзеламі «вэртыкалі». Разгляд саміх заяваў аб вылучэньні адбываецца збольшага таемна, без паведамленьня самім вылучаным асобам пра час і месца разгляду кандыдатуры.

1 лютага скончыўся апошні тэрмін, калі ўчастковыя выбарчыя камісіі мусяць быць сфармаваныя ў поўным складзе (ад 5 да 19 чалавек) па рашэньні мясцовага выканкаму альбо адміністрацыі. Правядзеньне першых паседжаньняў участковых камісіяў павінна адбыцца да 4 лютага, а да 8 лютага рашэньні пра фармаваньне камісіяў (з пазначэньнем іх складу, месца знаходжаньня і тэлефонаў) мусяць быць апублікаваныя ў прэсе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international