АМАП збіваў настаўнікаў?

2010 2010-09-13T17:27:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amap.jpg

Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, што адбыўся падчас закрыцця мінулагодняга фестывалю «Славянскі базар». Трое настаўнікаў заяўляюць, што іх беспадстаўна збілі супрацоўнікі мінскага АМАПу, што ахоўвалі парадак у фестывальным Віцебску.

Міліцыянты ж лічаць, што настаўнікі вінаватыя самі: маўляў, падышлі да прапускнога пункта і пачалі мацюкацца.

Вось што распавяла адна з пацярпелых, у якой збівалі мужа і брата:

«Яны не папярэджвалі, не прасілі вярнуцца, яны проста збілі з ног. Білі чалавек восем. Я крычала, кінулася да іх, ну дык што? Мне рукі заламалі. Мужа завалілі, адзін сядзеў на ім, адзін ногі ягоныя трымаў, а другі нагу проста на галаву яму паставіў!»

Настаўнікаў затрымалі, адвезлі ў пастарунак і склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Больш за год яны намагаюцца даказаць, што не лаяліся, а наадварот, сталі ахвярамі міліцыянтаў. Дарэчы, адзін з пацярпелых пасля інцыдэнту амаль месяц правёў на бальнічным з пераломам пальца.

У пракуратуры за гэты год зрабілі выснову, што міліцыянты перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Але пра тое, што яны збілі грамадзян, пакуль гаворка не ідзе — бракуе сведкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international