Эколагі заклікалі беларускія ўлады вызваліць У.Валодзіна

2010 2010-09-13T14:35:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hluszakou_juryj_ekolag.jpg
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад \"Зялёных\" Юры Глушакоў

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад \"Зялёных\" Юры Глушакоў

Экалагічныя арганізацыі Беларусі, Расіі і Літвы выступілі з сумесным зваротам да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладна вызваліць Уладзіміра Валодзіна, які з 8 верасня знаходзіцца за кратамі па падазрэнні ў нападзе на расійскую амбасаду.

Цэнтральная рада беларускай партыі "Зялёныя", сябрам якой з’яўляецца Валодзін, заклікала таксама ўсе грамадзянскія арганізацыі і палітычныя партыі Беларусі да выпрацоўкі сумеснага дакумента, скіраванага супраць рэалізацыі "стратэгіі напружанасці".

Кажа патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад "Зялёных" Юры Глушакоў:

– Тое, што зараз адбываецца – затрыманні людзей, якія маюць і не маюць дачынення да гэтых нападаў, я ў першую чаргу маю на ўвазе Уладзіміра Валодзіна, гэтаму спрыяе атмасфера напружанасці і нагнятання істэрыі, якая існуе зараз і якая ідзе ад самага верху, ад нашых улад. У гэтай менавіта атмасферы і робяцца магчымымі такія выпадкі з масавымі арыштамі людзей, якія не маюць да гэтага ніякага дачынення.

У сувязі з затрыманнем сябра цэнтральнай рады беларускай партыі "Зялёныя" Уладзіміра Валодзіна да беларускіх уладаў таксама звярнулася Еўрапейская партыя зялёных. Генеральны сакратар партыі Жаклін Крэмерс выказала занепакоенасць у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі і заклікала выпусціць на волю неабгрунтавана затрыманага актывіста.

Фота \"Еўрапейскае радыё\"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international