Брэсцкія актывісты будуць судзіцца з міліцыяй

2010 2010-09-13T08:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Брэсцкія грамадскія актывісты Валянцін Лазарэнкаў і Віктар Чайкоўскі падалі скаргу ў суд Ленінскага раёна на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, да якога актывісты звярнуліся за дапамогай, у сваёй скарзе яны просяць прызнаць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі неправамернымі, парушаючымі іх грамадзянскія правы. У прыватнасці, права на свабоду, асабістую недатыкальнасць, права на неўмяшальніцтва ў іх асабістае жыццё і права прытрымлівацца сваіх поглядаў і распаўсюджваць іх. 

Раман Кісляк лічыць затрыманне Валянціна Лазарэнкава і Віктара Чайкоўскага 19 ліпеня на цэнтральным вакзале Брэста  абсалютна незаконным:

- Мэта гэтага і другіх затрыманняў – спроба запалохаць актывістаў, якія маюць іншыя погляды на існуючы стан рэчаў і распаўсюджваюць гэтыя погляды.

Начальнік транспартнага аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў, да якога  Лазарэнкаў і Чайкоўскі раней звярталіся са скаргай, адказаў, што затрыманне і ператрус былі законнымі. Іх  падазравалі ў перавозе літаратуры, якая ўтрымлівала паклёпніцкія матэр’ялы на прэзідэнта РБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international