Пагражаюць драматургу і журналісту Мікалаю Халезіну

2010 2010-09-13T14:16:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chalezin100913.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніку «Свабоднага тэатра» сталі пагражаць пасля публікацыі артыкула пра гібель Алега Бябеніна.

Пагроза паступіла ў блог Мікалая Халезіна. Ананімныя аўтары пагражаюць збіць драматурга ў пад’ездзе яго дома ці падстроіць аўтакатастрофу.

«А ўвогуле можаш проста знікнуць ціхім адвячоркам, калі будзеш вядзерца з адкідамі выносіць. І калі едзеш на сваім гаўнаходзе па горадзе — глядзі ўважліва, а то часам у грузавіках тармазы барахляць. З бухога вадзілы чаго пытацца, а ты можаш і да ложка з кропельніцай не даехаць у машыне з мігалкамі. Гэта табе, …, папярэджанне вуснае, а далей будуць званочкі не зусім прыемныя для здароўя. А калі і пасля не зразумееш дык, карацей, ты зразумеў», — кажацца, у прыватнасці, у дасланай ананімцы.

Нагадаем, што Мікалай Халезін праводзіць уласнае расследаванне гібелі свайго сябра, заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна. Днямі ім быў апублікаваны артыкул «Нязручныя пытанні».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international