Канстытуцыйныя правы беларускіх грамадзянаў павінны знайсьці разьвіцьцё ў нацыянальным заканадаўстве ў галіне свабоды рэлігіі

2010 2010-09-13T09:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spx.jpg

Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў прэзыдэнт міжнароднай арганізацыі «Адвакаты Эўропы» Лачазар Папоў (Баўгарыя). Ён быў удзельнікам міжнароднай канфэрэнцыі «Свабода думкі, сумленьня і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплемэнтацыя ў нацыянальныя прававыя сыстэмы эўрапейскіх дзяржаў», якая адбылася 10 верасьня ў Менску.

Паводле Папова, вернік з рэлігійнай абшчыны, зарэгістраванай у Менску, павінен мець правы спавядаць сваю веру на тэрыторыі ўсёй дзяржавы, як гэта прынята ва ўсім цывілізаваным сьвеце. Таксама вернікі павінны атрымаць права зьбірацца на набажэнства ў любым памяшканьні, у тым ліку жылым. Ён перакананы, што рэлігійныя абшчыны і арганізацыі са статусам юрыдычнай асобы павінны мець права на набыцьцё будынкаў і памяшканьняў для духоўнай дзейнасьці. На яго думку, у рэгістрацыі рэлігійных структур павінен ляжаць не дазвольны, а заяўны прынцып.

Вельмі важным зьяўляецца пытаньне пра роўныя правы традыцыйных і нетрадыцыйных канфэсій, лічыць Папоў. Усе катэгорыі насельніцтва, у тым ліку замежныя грамадзяне і людзі без грамадзянства, «павінны мець такія ж правы на сваё веравызнаньне, як і карэнныя жыхары». У гэтым пытаньні ня можа быць ніякай дыскрымінацыі, падкрэсьліў адвакат.

Паводле Лачазара Папова, любая рэлігійная структура, дзейная на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Руская праваслаўная царква, павінны дзейнічаць у адпаведнасьці зь мясцовым заканадаўствам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international