Ута Цапф: "Мы будзем падтрымліваць тых у Беларусі, хто жадае больш свабоды, дэмакратыі, празрыстасьці"

2006 2006-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 30 студзеня ў Менску з трохдзённым візытам знаходзілася Рабочая група Парламенцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі на чале з яе кіраўніцай, нямецкай дэпуткай Утай Цапф, а таксама парлямэнтарамі са Швецыі і Вялікай Брытаніі Урбанам Алінам і лордам Посанбі. У размове з «Радыё Свабодай” спадарыня Цапф назвала сваю цяперашнюю паездку ў Беларусь “інфармацыйным візытам”, бо падчас шматлікіх сустрэчаў яна зьбіралася “ацаніць сітуацыю ў Беларусі” ды нагадаць беларускаму боку пра адпаведныя патрабаваньні АБСЭ да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, што адбудуцца ў сакавіку.
Рабочая група АБСЭ па Беларусі мела шмат сустрэчаў з апазыцыяй, няўрадавымі арганізацыямі, незалежнымі СМІ.

Напрыканцы свайго візыту ў Менск кіраўніца дэлегацыі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ паведаміла, што напярэдадні 9 сакавіка ў Беларусь прыедуць 400 назіральнікаў ад АБСЭ, а ўжо напачатку наступнага тыдня чакаецца прыезд 14 доўгатэрміновых назіральнікаў ад гэтай арганізацыі. Сама спадарыня Цапф зьбіраецца зноў прыехаць у Беларусь за некалькі дзён да выбараў разам з большасьцю назіральнікаў.

Ацэньваючы зьмены за год пасьля папярэдняга візыту ў Беларусь дэлегацыі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, Ута Цапф заявіла, што абстаноўка пагаршаецца: зноў пагоршылася сытуацыя з правамі чалавека, уціскаюцца няўрадавыя арганізацыі, прафсаюзы, перасьледуюцца прадстаўнікі апазыцыі з палітычных матываў.

Спадарыня Цапф паведаміла, што яе моцна кранула сустрэча са сваякамі М.Марыніча, С.Скрабца, М.Статкевіча, А.Клімава і В.Леванеўскага. Яна назвала гэтых асобаў палітвязьнямі, якія церпяць за сваю пазыцыю, выказваньне альтэрнатыўных думак, і заявіла, што некаторыя зь іх сапсавалі ў турме здароўе: “Міжнародная супольнасьць чакае, што такія палітычныя зьняволеньні павінны быць спынены. Таму што несправядліва кагосьці перасьледаваць паводле вельмі сумнеўных крымінальных справаў”.

Вельмі нэгатыўна прадстаўнікі АБСЭ ацанілі дапаўненьні ў Крымінальны кодэкс наконт дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, “якія могуць цалкам спыніць свабоду слова, асабліва перад выбарамі 19 сакавіка”. Спадарыня Цапф выказала спадзяваньне, што гэтыя папраўкі ня будуць ужывацца, а з часам будуць скасаваныя ўвогуле.

Дэлегацыя АБСЭ абмеркавала падчас сваіх сустрэчаў у ЦВК, МЗС, парламенце Беларусі і перадвыбарчую сытуацыю. “Будзе надзвычай, надзвычай важна, каб гэтыя выбары прайшлі справядліва, згодна са стандартамі АБСЭ, якія дазваляюць прызнаць іх вынік вартым даверу. Мы спадзяемся таксама, што ЦВК зарэгіструе апазыцыйных кандыдатаў, – заявіла спадарыня Цапф. – Мы занепакоеныя, мы будзем працягваць працаваць з усімі групамі, з якімі сустракаліся тут. Мы будзем падтрымліваць тых у Беларусі, хто жадае больш свабоды, дэмакратыі, празрыстасьці. Але мы будзем падтрымліваць і наш дыялёг з парламентам, адміністрацыяй, бо гэта добрая магчымасьць выказваць сваю занепакоенасьць і знаходзіць шляхі нашай дапамогі для станоўчых зьменаў тут, каб у будучыні Беларусь стала адной з паважаных дэмакратычных краінаў Эўропы”.

Акрамя таго, дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ выказала занепакоенасьць адсутнасьцю прагрэсу ў расьсьледаваньні справаў зьніклых апанэнтаў А.Лукашэнкі, рэпрэсіўным заканадаўствам адносна дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў, абмежаваньнем распаўсюду незалежных СМІ ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international