Патэнцыйных удзельнікаў фэсту затрымліваюць пад Оршай

2010 2010-09-11T19:59:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/patrylnyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сёньня на Крапівенскім полі быў запланавана традыцыйны фэст, прымеркаваны да важнай гістарычнай даты - перамогі пад Оршай ў 1514 войска Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскім. Менавіта гэты дзень - 8 верасьня - адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы.

Напярэдадні масавае мерапрыемства было забаронена, а арганізатар атрымаў папярэджаньне аб асабістай адказнасьці. Тым ня менш, жадаючыя патрапіць на традыцыйную акцыю накіраваліся на месца збору. Мясцовая міліцыя выставіла патрулі па дарозе да Крапівенскага поля і затрымлівае патэнцыйных удзельнікаў.

Мастак Алесь Пушкін быў затрыманы на чыгуначным вакзале. Па інфармацыі Радыё Свабоды, у пастарунку транспартнай міліцыі таксама знаходзяцца Сяргей Нягасін, Артур Мірановіч, Леанід Ачапоўскі і Зьміцер Савельеў.

Бард Андрэй Мельнікаў разам з роварам, актывіст з Наваполацку Аляксей Трубкін і Віталь Чарняўскі з Вілейкі - па дарозе, іх на амапаўскім мікрааўтобусе вязуць у Оршу, кажуць - на вакзал.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international