Затрыманых 8 верасьня не вызвалілі

2010 2010-09-11T19:33:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cen_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня скончыўся тэрмін затрыманьня на 3 сутак у Сяргея Папова, Уладзіміра Валодзіна і Ігара Чапігі, якія былі зьмешчаны ў ІЧУ на Акрэсьціна 8 верасьня ў якасьці падазраваных па крымінальнай справе.  На волю яны не выйшлі.

Прыхільнік незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды (БПС) Сяргей Папоў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ва ўласнай кватэры па крымінальнай справе за напад на Акрэсьціна, нягледзячы на тое, што ў той дзень знаходзіўся на лечішчы, і гэта могуць падцьвердзіць не толькі ягоныя родныя, але і суседзі. Тым ня менш, сёньня Папова пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, але ўжо па іншай крымінальнай справе - за напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў. Сьледчыя дзеяньні прызначаны на панядзелак, вядзе справу Цэнтральны РУУС сталіцы.

Эколаг Уладзімір Валодзін таксама перазатрыманыя на новыя 3 сутак, нягледзячы на алібі. Напачатку ён праходзіў па крымінальнайй справе па ч.2 арт. 218 КК ("Наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці, зьдзейсьненае агульнанебясьпечным спосабам альбо пацягнуўшае прычыненьне шкоды ў буйным памеры) за напад на банк. А 12 гадзіне адбыўся допыт у РУУС Маскоўскага раёну па крымінальнай справе па ч.2 арт. 339 КК за напад на Акрэсьціна. Адвакатка Валодзіна Ала Сідарэнка падала ўжо 3 скаргі - на двух дазнавальнікаў па крымінальных справах і на аператыўнага супрацоўніка, які затрымліваў эколага. Таксама адвакатка рыхтуе скаргу ў пракуратуру.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international