Францкевіч затрыманы на 3 сутак ужо чацьвёрты раз

2010 2010-09-11T18:28:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня адвакат Францкевіча Аляксандра, які пэўны час не мог даведацца месцазнаходжаньне свайго падабароннага, нарэшце змог з ім сустрэцца  - Паўлу Сапелку патэлефанавала сьледчая і выклікала на допыт. І гэта нягледзячы на тое, што падазраваны, які мае алібі, яшчэ ўчора настойліва прасіў прадаставіць яму адваката, з якім заключана пагадненьне на аказаньне юрыдычнай дапамогі. 

Адвакат удзельнічаў разам з Францкевічам у двух допытах. Сьледчыя дзеяньні цяпер праводзіць упраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Гэтае затрыманьне на 3 сутак ужо чацьвёртае, па чацьвёртай крымінальнай справе: напачатку - за напад на расейскую амбасаду, затым - за напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў, потым - пашкоджаньне банкаўскай маёмасьці. У чым цяпер падазраюць затрыманага - невядома, аднак дакладна не за напад на Акрэсьціна, бо на той момант ён сам знаходзіўся там у ІЧУ.

Па словах адваката Паўла Сапелкі, Францкевіч затрыманы па цалкам надуманых падставах з парушэньнем патрабаваньняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, з парушэньнем гарантыяў, якія прадастаўляюцца Кантытуцыяй краіны кожнаму затрыманаму.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international