Мінскія ўлады не дазваляюць праводзіць інфармацыйныя пікеты

2010 2010-09-10T14:17:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg

Намеснік старшыні гарвыканкама сп. Ціцянкоў лічыць, што падобныя мерапрыемствы будуць ствараць перашкоды для пешаходнага руху.

У сваім адказе на зварот грамадзяніна чыноўнік заяўляе, што пікетаванне на пляцоўцы каля гіпермаркета "Гіппа", які месціцца ў Серабранцы, будзе перашкаджаць руху пакупнікоў і замінаць бесперабойнай працы гандлёвага аб'екта. У сувязі з гэтым Мінгарвыканкам правядзенне пікета не дазваляе.

Адмова ў правядзенні акцыі неабгрунтавана заканадаўча. Чыноўнікі нават не прапанавалі альтэрнатыўнага месца правядзення пікета. Тлумачэнні адмовы таксама выглядаюць досыць дзіўна. Жыхары Серабранкі добра ведаюць, што менавіта пляцоўка каля гіпермаркета "Гіппа" падчас выбарчых кампаніяў рэгулярна вызначаецца ўладамі як афіцыйнае месца для правядзення агітацыйных пікетаў. Менавіта там увесну, падчас мясцовых выбараў, усталёўваліся вялізныя стэнды з агітацыйнай прадукцыяй, раздаваліся агітацыйныя ўлёткі, і гэта нікога не бянтэжыла. Што ж змянілася зараз?

Нагадаем, актывісты Руху "За Свабоду" ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" ад 30 снежня 1997 г. падалі заяўкі на правядзенне ў шэрагу раёнаў гораду пікетаў па распаўсюду інфармацыі аб прапановах Аляксандра Мілінкевіча па вырашэнню сацыяльна-эканамічных праблем грамадства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international