У Гродне затрыманы Зміцер Бандарчук
18:10 Па апошняй інфармацыі, Зміцера Бандарчука цэлы дзень трымалі ў аддзяленні міліцыі, а зараз у яго ў хаце адбываецца вобшук.
Як стала вядома Радыё Рацыя ў Гродне затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Зміцер Бандарчук.
У дадзены момант ён знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі мікрараёна "Дзевятоўка". Зміцер быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія хацелі ажыццявіць дагляд машыны актывіста, нібыта ў ёй знаходзяцца ўлёткі. Зміцер Бандарчук адмовіўся гэта рабіць і запатрабаваў наяўнасці адпаведных папераў.
















