Анархістаў адпусьцілі і зноў затрымалі
Сёньня скончыўся тэрмін затрыманьня па крымінальнай справе ў 7 анархістаў, аднак на волю яны не выйшлі. З ізалятару часовага утрыманьня на Акрэсьціна іх вызвалілі, аднак адразу даставілі ў Ленінскі РУУС Менску. За што - пакуль невядома.
Нагадаем, што спачатку яны былі затрыманыя ў межах крымінальнай справы 3 верасьня па факту падпалу "кактэйлямі Молатава" расейскай амбасады ў Менску. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 жніўня. Праз трое сутак іх вызвалілі, аднак тут жа затрымалі па ўзбуджанай крымінальнай справе за напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў, калі ўначы напярэдадні Першамаю было разьбітае шкло ў дзьвярах будынка па прасьпекце Пераможцаў, 21 і закінута ўнутр некалькі піратэхнічных паходняў.
















