Затрыманых падчас баёў падушкамі адпусцілі без складання пратаколаў

2010 2010-09-09T08:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/boi_poduszkami-telegrafby.jpg
фота Telegraf.by

фота Telegraf.by

Усе затрыманыя падчас баёў падушкамі 8 верасня ў Мінску адпушчаны без складання пратаколаў, паведаміў БелаПАН грамадскі актывіст Андрэй Кім.

Паводле яго слоў, пасля разгону ўдзельнікаў акцыі з пляцоўкі за філармоніяй на бульвары Мулявіна, а таксама затрымання некаторых з іх асноўная маса грамадзян, якія хацелі ўдзельнічаць у баях падушкамі, змаглі прайсці да парку Горкага. Там у бітве падушкамі ўдзельнічалі 70–80 чалавек. Пасля гэтага прысутныя прайшлі да вуліцы Нямігі, дзе недалёка ад станцыі метро, на набярэжнай ракі Свіслач, ізноў адбыўся бой падушкамі з удзелам 30–40 чалавек.

«Затрымана было каля 50 чалавек. Прыкладна 35 чалавек было дастаўлена ў Савецкі і Ленінскі УУС Мінска. Аднак потым пачала паступаць інфармацыя аб тым, што былі таксама затрыманні ў раёне парку імя Янкі Купалы і ў парку Дружбы народаў. Затрыманыя там былі дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска. Мабыць, гэтыя людзі проста не ведалі, дзе і як пройдзе акцыя», — адзначыў Кім.

«Ва ўсіх затрыманых узялі тлумачэнні, пасля чаго іх адпусцілі без складання пратаколаў», — сказаў актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international