11 чалавек затрыманыя ў сувязі з інцыдэнтам на тэрыторыі Расійскай амбасады ў Менску

2010 2010-09-08T16:37:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aryshtant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Менску супрацоўнікамі КДБ затрыманая актывістка Тацяна Семянішчава. Па словах маці затрыманай супрацоўнікі КДБ заявілі, што знайшлі нейкую інфармацыю на раней канфіскаваным цвёрдым дыску, але якую менавіта не ўдакладняецца. Аб больш дакладных прычына затрымання або прад'яўленні абвінавачванняў пакуль няма ніякай інфармацыі.
Нагадаем, што Таццяну Семянішчаву яшчэ ўчора забіралі супрацоўнікі КДБ на допыт. Пасля допыту на яе кватэры правялі ператрус і сканфіскавалі жорсткі дыск, флэшку і літаратуру. У гэты ж дзень у 19:00 Тацяну адпусьцілі.

Сёньня цягам дня таксама былі затрыманыя Сяргей Папоў, Уладзімір Валодзін, Ігар Чапіга. Такім чынам за некалькі дзён 11 чалавек затрыманыя ў сувязі з інцыдэнтам на тэрыторыі Расійскай амбасады ў Менску:

Істазараў Ігар,
Хоціна Валерыя,
Слюсараў Сяргей,
Дзядок Мікалай,
Антон Лапцёнак,
Жынгероўскі Аляксей,
Францкевіч Аляксандр, (адпусьцілі, а потым затрымалі зноў)
Сяргей Папоў,
Уладзімір Валодзін,
Ігар Чапіга,

Тацяна Семянішчава

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international