Вярхоўны суд ігнаруе высновы, зробленыя ААН

2006 2006-02-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пяць гадоў таму праваабаронца з Брэста Уладзімір Вялічкін зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН са скаргай на тое, што ў 2000 годзе быў затрыманы, правёў ноч у пастарунку і быў аштрафаваны на 20 базавых адзінак. А ўсё за тое, што раздаваў людзям на вуліцы Усеагульныя дэкларацыі правоў чалавека. У лістападзе 2005 год Уладзімір Вялічкіна атрымаў адказ на свой зварот. Камітэт па правах чалавека прыўшоў да высновы, што прадстаўленыя Камітэту факты сведчаць аб парушэньні арт.19 §2 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, і адпаведна арт. 2 §3 (а) Пакта Рэспубліка Беларусь павінна кампенсаваць нанесеныя Уладзіміру Вялічкіну страты. Атрымаўшы адказ з ААН у сваёй заяве на імя старшыні Вярхоўнага суду Уладзімір Вялічкін прасіў адмяніць пастанову суддзі суда Ленінскага раёну г.Брэста ад 15.01.2001 (прадмет разгляду і ў выніку заўваг Камітэту па правах чалавека). А ўвыніку атрымаў адказ намесьніка старшыні Вярхоўнага суду В.Л. Калінковіча, які цалкам супярэчыць заўвагам Камітэту па правах чалавека і гучыць неадназначна: “Дадзеная заява пакідаецца без сатысфакцыі, таму што па ч.1 арт. 167-1, арт. 166 КаАП да адказнасьці вы (Вялічкін) прыцягнутыя абгрунтавана, адпаведна нацыянальнага заканадаўства, дзеючага на дзень зьдзейсьненага вамі правапарушэньня”.

Падпісаўшы і ратыфікаваўшы Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама факультатыўны пратакол да яго Беларусь, як дзяржава, ўзяла на сябе дабраахвотны абавязак прызнаваць кампетэнцыю камітэта і дабраахвотна выконваць ягоныя рашэньні. Адказ Вярхоўнага суду сведчыць аб тым, што Рэспубліка Беларусь парушае ўскладзеныя на сябе міжнародныя абавязкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international