Маці пакаранага смерцю Андрэя Жука не прадаставяць звесткі аб месцы пахавання сына

2010 2010-09-06T11:26:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sviatlana_juk.jpg
фота belapan.com

фота belapan.com

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, у жніўні Святлана Жук, сын якой быў пакараны смерцю 18 сакавіка 2010 года, накіравала адпаведныя скаргі ў Савет міністраў і міністру ўнутраных спраў. Паводле слоў праваабаронцы, падставай для іх стала перакананне маці ў тым, што не прадастаўленне ёй такіх звестак з'яўляецца бесчалавечным і парушае артыкул 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. 

У сваіх скаргах Святлана Жук таксама ўказвала, што не атрымала адказу на накіраваную ў красавіку заяву на імя міністра ўнутраных спраў прадаставіць інфармацыю аб месцы пахавання сына.

Як дапоўніў Кісляк, з адказу, які Святлана Жук атрымала з дэпартамента выканання пакаранняў МУС, вынікае, што ёй накіроўваўся пісьмовы адказ за № 29/Ж1210 ад 14.04.2010 года, у якім указвалася, што згодна з палажэннямі артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса: "Прыгавор да смяротнай кары, які набыў законную моц, накіроўваецца да выканання пасля атрымання афіцыйнага паведамлення аб адхіленні скаргаў, накіраваных у парадку нагляду, і хадайніцтва аб памілаванні. Смяротная кара выконваецца непублічна шляхам расстрэлу. Цела для пахавання не выдаецца, аб месцы пахавання не паведамляецца".

"Калі разглядаць гэтую сітуацыю толькі з пункту гледжання Крымінальна-выканаўчага кодэкса, то яна быццам бы выглядае законнай. Але дзяржава не мае права, прыкрываючыся ўнутранымі законамі, парушаць свае міжнародныя абавязацельствы, — заявіў праваабаронца. — У гэтым выпадку, ратыфікаваны Беларуссю Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. У адпаведнасці з ім абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да месца пахавання пакараных і адмова ў выдачы іх цел для пахавання раўнацэнныя запужванню або пакаранню сем'яў, паколькі іх наўмысна пакідаюць у стане няпэўнасці і псіхічных пакут. Такое тлумачэнне да артыкула 7 пакта зрабіў Камітэт ААН па правах чалавека ў дзвюх аналагічных справах, разгледжаных ім у 2003 годзе ў дачыненні да Беларусі".

17 ліпеня 2009 года Мінскі абласны суд прызнаў двух жыхароў Салігорскага раёна, Андрэя Жука і Івана Сарокіна, вінаватымі ў разбойным нападзе на супрацоўнікаў СВК "Бальшавік-Агра", якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства, і іх забойстве 27 лютага 2009 года на аўтадарозе паблізу вёскі Крывічы. 

За гэтыя злачынствы 25-гадовы Жук быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары, 26-гадовы Сарокін — да пажыццёвага зняволення. Іх 24-гадовы саўдзельнік Уладзімір Мароз асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волі.

27 кастрычніка 2009 года Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без змянення прыгаворы ў дачыненні да гэтых грамадзян.

Маці Жука ў той жа дзень накіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. У адпаведнасці з правіламі працэдуры камітэта дзяржаве была накіравана просьба не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд, паведаміў Кісляк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international