viasna on patreon

Кіраўнік Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў заявіў, што сярод дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу не павінна быць выпадковых людзей.

2006 2006-02-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 1 лютага ў краіне пачынаецца кампанія па вылучэньні дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе 2–3 сакавіка. Як заявіў напярэдадні кіраўнік Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў, сярод дэлегатаў сходу не павінна быць выпадковых людзей.

Кіруюць усім працэсам гарадзкія і раённыя штабы па правядзеньні Ўсебеларускага сходу, а таксама ўправы ідэалогіі выканкамаў. На прадпрыемствах з імі кантактуюць намесьнікі дырэктараў па выхаваўчай працы. У Менгарвыканкаме паведамілі, што на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах, вайсковых частках ужо вылучаныя ўпаўнаважаныя, якія і абяруць ад сталіцы 400 дэлегатаў. Арганізатары раённых сходаў запэўніваюць: кожны з упаўнаважаных будзе дзейнічаць паводле ўласнай волі і нават зможа пры жаданьні вылучыць сваю кандыдатуру ў дэлегаты.

МАЗ на раённым сходзе будзе прадстаўляць 50 упаўнаважаных, паведаміў супрацоўнік адміністрацыі прадпрыемства, -- гэта працаўнікі рознага профілю, пачынаючы ад кіраўніка і завяршаючы простымі рабочымі.

Кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук перакананы, што такія сходы – гэта маніпуляваньне грамадзкай думкай па ўзору часоў СССР: "Народнасьці тут столькі ж, колькі і дэмакратыі ў нашай улады, у палітычнай сыстэмы, якая адбудаваная". Спадар Ярашук паведаміў радыё Свабодзе, што з 10 тысяч сяброў незалежных прафсаюзаў ўпаўнаважаным на раённы сход патрапіў толькі адзін прадстаўнік Свабоднага прафсаюзу мэталістаў з Вілейкі. Наўрад ці яго абяруць дэлегатам Усебеларускага сходу, – мяркуе Аляксандар Ярашук,– а калі і праб’ецца, то плён ад гэтага малы: "Настолькі там сістэма фільтрацыі адмыслова працуе, што нейкім чынам паўплываць на ход паседжаньня абсалютна немагчыма".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства