Сямейны пікет за беларускую школу

2010 2010-09-03T09:34:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova-piket.jpg
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана і іх дзеці 2 верасьня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.

Дзеці, Янка і Сьвета, трымалі плякат «Хочам вучыцца па-беларуску», а сам спадар Астроўскі — «Этнацыд — ціхае забойства народу». Да іх таксама далучыўся журналіст Уладзімер Хільмановіч, які паведамляў: «У Горадні ў школах няма ніводнай беларускай клясы! У якой краіне мы жывем?»

Алесь Астроўскі патлумачыў, што яны напісалі заяву ў 32-ю школу, каб дачка Сьвета навучалася ў першай клясе на беларускай мове. Аднак заява была праігнараваная, таму сям’я Астроўскіх выйшла пратэставаць. Сама Сьвета сказала: «Я люблю беларускую мову і хачу на ёй вучыцца».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international