Відэакасеты, канфіскаваныя беларускімі мытнікамі ў украінскіх тэлежурналістаў, будзе аналізаваць беларускі КДБ.

2006 2006-02-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыю пра гэта змясцілі шэраг беларускіх інтэрнэт-СМІ са спасылкай на "Інтэрфакс".
Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэту РБ, "у адпаведнасці з артыкулам 226 Мытнага кодэксу Беларусі касеты... накіраваныя ў КДБ для правядзення адпаведнай экспертызы па факце магчымай наяўнасці ў іх звестак антыдзяржаўнай скіраванасці".
Супрацоўнік прэс-службы таксама ўдакладніў, што інцыдэнт з удзелам украінскіх журналістаў адбыўся 27 студзеня на памежным пункце пропуску "Новая Гута": мытнікі спынілі аўтамабіль "Хендай", якім кіраваў грамадзянін Украіны, і пры мытным даглядзе знайшлі тры відэакасеты, "якія ўтрымлівалі інфармацыйны матэрыял, адзняты ў Беларусі".
Раней у інфармацыйна-аналітычнай службе украінскага тэлеканалу "Інтэр" агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" паведамілі, што на касетах быў матэрыял для сюжэту пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
28 студзеня прадстаўніка амбасады Беларусі ва Ўкраіне выклікалі ва ўкраінскае МЗС і перадалі яму ноту з просьбай разабрацца ў сітуацыі і вярнуць відэакасеты.
Нагадаем, што ў 2004 г. беларускія мытнікі аналагічным чынам забралі ў журналіста шведскага тэлеканалу "ТВ-4" адзнятую ў Беларусі відастужку, якая ўтрымлівала інтэрв'ю з праваабаронцам Гары Паганяйлам. У інтэрв'ю ён выказваў падазрэнні наконт спрычыненасці вышэйшых дзяржаўных кіраўнікоў (у тым ліку і Аляксандра Лукашэнкі) да знікненняў і магчымых забойстваў беларускіх апазіцыйных лідэраў. У лістападзе 2004 г. на падставе гэтых матэрыялаў у дачыненні да яго была ўзбуджаная справа па ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спалучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкога злачынства). Аднак у лістападзе 2005 г. пракуратура закрыла справу з-за адсутнасці ў дзеяннях сп. Паганяйлы складу злачынства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international